У Мінску будуць судзіць за "палітычную" майку (фота)
Суд Ленінскага раёна павінен разгледзець справу Леаніда Смаўжа.
Пра гэта інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, Леаніда Смаўжа людзі ў цывільным (5-6 чалавек!) затрымалі пасля дазволенай уладамі ўчорашняй акцыі КХП-БНФ у Мінску. Ён быў апрануты ў майку з надпісам на спіне: "За Беларусь без дыктатуры" (на іншым баку быў надпіс: "За Беларусь без Лукашенко"). Людзі ў цывільным сачылі за ім і схапілі, калі Смоўж знаходзіўся на прыпынку грамадскага транспарту і збіраўся сесці ў тралейбус.
У Мінску ў нядзелю прайшлі жалобнае шэсце і мітынг (фота)
Нагадаем, папярэдні інцыдэнт здарыўся 3 лістапада падчас шэсця на "Дзяды", якое з дазволу мінскіх уладаў правяла КХП-БНФ. Тады мінская міліцыя затрымала жыхара Гомеля Юрыя Рубцова за майку пра "цара-самазванца". Мужчына атрымаў трое сутак арышту.
***
Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж у інтэрв'ю Радыё Свабода паведаміў, што "ён сам па сабе" і не належыць да нейкіх палітычных сілаў. Ён заявіў, што апрануў майку з надпісам, бо пратэстуе супраць несправядлівасці — цягам некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу. Леанід Смоўж сказаў, што ягоныя продкі пацярпелі ад савецкай улады. Вядома, што Смоўж жыве ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.
Фота — svaboda.org