У Мінску былі затрыманні за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса
Спецназ напаў на людзей, калі яны ўжо сыходзілі.
Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак "Альтэрнатыва" і "Рух салідарнасці "Разам" выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхаіла Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскай амбасады ў Мінску, што на Старажоўцы, і помніка Тарасу Шаўчэнку, што побач з ім у скверы.
Яны праспявалі гімн "Магутны Божа". Калі людзі ўжо разыходзіліся, іх насціг спецназ. Затрымалі не менш за 10 чалавек, паведаміў сведка падзеі, інфармуе "Наша ніва".
Як удалося даведацца, сярод затрыманых Ілля Дабратвор, Міхал Мікуліч, Дзмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алег Кіроль. Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.
Фота — nn.by