У Мінску міліцыя вучылася адбіваць атаку "ўзброенага праціўніка"
Падчас вучэнняў / t.me/police_minsk
У Мінску міліцыя вучылася адбіваць атаку "ўзброенага праціўніка". Як паведамляе @police_minsk, прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні, на якіх прысутнічаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Мінская міліцыя адпрацоўвала дзеянні "пры магчымых надзвычайных сітуацыях".
"Асаблівая ўвага надавалася ўзаемадзеянню пры спыненні спробаў незаконных узброеных фармаванняў напасці на населены пункт і захапіць крытычна важныя аб'екты", — адзначае прэс-служба.
У вучэннях удзельнічалі байцы розных службаў і падраздзяленняў, у тым ліку і амапаўцы.
Раней падобныя вучэнні праходзілі ў гарадах на поўдні Беларусі. Афіцыйная прапаганда заяўляе, што чакаецца ўварванне ў краіну ўзброеных фармаванняў, якія збіраюцца захапіць раённы цэнтр каля мяжы, а пасля ісці на Мінск. Вучэнні ў сталіцы паказваюць, што ўлады лічаць такі план рэалістычным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.