У Мінску міліцыянты лавілі каня на праезнай частцы (відэа)
У мінскім мікрараёне Чыжоўка 13 чэрвеня міліцыянты лавілі каня, які бегаў па праезнай частцы, піша TUT.by.
Конь выскачыў на дарогу на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай. Кроўцы аўто з зацікаўленнем здымалі на смартфоны, як жывёла гуляе па праезнай частцы.
Як распавядала Еўрарадыё, 6 чэрвеня таксама ў Чыжоўцы конь спрабаваў увайсці ў гіпермаркет следам за гаспадаром, аднак зачапіўся ў праходзе паміж рассоўнымі дзвярыма. Не выключана, што сёння на відэа трапіла тая ж самая жывёла.