У Мінску можа з’явіцца “праязны на гадзіну”

У Мінску можа з’явіцца “праязны на гадзіну”

Ужо ў наступным годзе ў Мінску могуць з’явіцца “праязныя на гадзіну”. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар дзяржаўнай ўстановы “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў.

Па яго думку, калі пасажыр едзе па некалькі прыпынкаў з перасадкамі, то кошт праезду павінен адрознівацца. Але гэтае рашэнне патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі: трэба адкарэктаваць праграмы, якія забяспечваюць кіраванне сістэмай аплаты.

Шкуратаў таксама паведаміў, што налета сталічны аўтапарк папоўніцца 300 аўтобусамі МАЗ 107-2, 203-й і 215-й мадэляў. У да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2019 годзе, сталіцы трэба закупіць яшчэ 150 аўтобусаў, 200 тралейбусаў або электробусаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі