У Мінску на Нямізе штодня стаіць вялізная чарга
Чарга ў Свята-Духаў кафедральны сабор
У Мінску на Нямізе штодня стаіць вялізная чарга. Вернікі прыходзяць у Свята-Духаў кафедральны сабор, каб пабачыць пояс Прасвятой Багародзіцы, які называюць "адной з галоўных праваслаўных рэліквій". У Мінск яго прывезлі з Санкт-Пецярбурга, дзе ў Казанскім кафедральным саборы захоўваецца ўласна толькі частка пояса (яе ў 2011-м прывезлі з Грэцыі).
Пояс Прасвятой Багародзіцы будзе знаходзіцца ў мінскім саборы да 15 лютага, а далей яго месяц будуць вазіць па ўсёй Беларусі. З-за вялікай колькасці вернікаў доступ у храм павялічылі на дзве гадзіны — ад 6-й раніцы да 22-й гадзіны, паведамляе church.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.