У Мінску неўзабаве зноў пройдуць перамовы па Украіне
Гэта будзе чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, перадае nardep.org.ua. Па словах міністра, пытанне пра наступны раўнд перамоваў цяпер абмяркоўваецца.
Разам з тым Клімкін адзначыў, што МЗС Украіны не прымае непасрэднага ўдзелу ў перамовах, але ў выпадку неабходнасці гатовы аказаць кансультацыйную дапамогу. "Яшчэ не хапала, каб кіраўнік МЗС наўпрост вёў перамовы з тэрарыстамі — гэта выключана. Мы толькі даем экспертную падтрымку Леаніду Кучме", — заявіў кіраўнік украінскай дыпламатыі.
Фота — zn.ua