У Мінску пачалі судзіць былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка

Міхаіл Міхадзюк

Міхаіл Міхадзюк / bntu.by

У Мінску пачалі судзіць былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. У аўторак абвінавачанаму адмовілі ў змяненні меры стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі (абарона прасіла выпусціць пад заклад). Ён спасылаўся на хранічныя захворванні. Як піша "Спутнік", дзяржаўны абвінаваўца нагадаў, што ў СІЗА № 1 ёсць медчасць, ды і пагражае яму 15 гадоў пазбаўлення волі — выстаўлена абвінавачванне "ў здзяйсненні асабліва цяжкага карупцыйнага злачынства".

Міхадзюк быў намеснікам міністра энергетыкі з 2005 года, курыраваў БелАЭС. Напрыканцы 2023-га яго звольнілі, а ў студзені 2024 года пачалі крымінальную справу. На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 14 чэрвеня сёлета раптам стала вядома, што экс-чыноўнік знаходзіцца ў СІЗА. Яго вінавацяць у атрыманні хабару "за забеспячэнне ўдзелу камерцыйнай кампаніі ў будаўніцтве высакавольтных падстанцый на тэрыторыі Беларусі". Па словах Лукашэнкі, гэта былі дзясяткі тысяч долараў. У судзе было агучана, што ў 2018-2023 гадах тагачасны намеснік міністра атрымаў агулам 35 тысяч еўра, а таксама пэўную суму ў сербскіх дынарах, "два квіткі" на вячэру ў рэстаране сербскай кухні, турыстычную паездку на сербскі гарналыжны курорт. Міхадзюк сваю віну цалкам прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі