У Мінску пачаўся закрыты суд над грамадзянінам Расіі Ягорам Дуднікавым

У Мінску пачаўся закрыты суд над грамадзянінам Расіі Ягорам Дуднікавым

20 снежня ў Мінску пачаўся суд над грамадзянінам Расіі 21-гадовым Ягорам Дуднікавым. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — ва ўдзеле ў пратэстах. Справу разглядае Мінскі гарадскі суд у закрытым рэжыме (па хадайніцтве пракурора). Дуднікаву пагражае да 12 гадоў зняволення.

Ягор Дуднікаў знаходзіцца за кратамі з траўня 2021 года, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем. Артыкулы, па якіх расіяніну выстаўлены абвінавачванні: "распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці" і "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт". Сцвярджаецца, што ён зрабіў больш за паўсотні аўдыёзапісаў, у якіх былі заклікі да ўдзелу ў "масавых беспарадках", "пагрозы на адрас прадстаўнікоў дзейнай улады" і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі