Каго судзяць за напад на Сяргея Чалага (фота)

Каго судзяць за напад на Сяргея Чалага (фота)

У судзе Цэнтральнага раёна 6 жніўня пачаўся працэс па справе аб збіцці вядомага эканаміста Сяргея Чалага

Абвінавачанымі па справе праходзяць 29-гадовы Аляксандр Рублёў (на фота злева) і 33-гадовы Кірыл Доўнар (на фота справа). 

Аляксандр Рублёў — ураджэнец Салігорска, але жыве ў Мінску, працуе аддзелачнікам. Раней быў судзімы за хуліганства. Адбыў тры гады абмежавання волі, вызваліўся 2 верасня 2016 года. Жанаты, дзяцей не мае.

Мінчук Кірыл Доўнар халасты, судзімасцяў не мае. Працуе электраманцёрам. 

Суд пачаўся з апытання абвінавачаных. Рублёў сцвярджае, што яго кампанія адпачывала ў двары і ўжо збіралася дадому, калі ён пачуў, што нехта хоча "прысунуць" яго жонцы. Па словах маладога чалавека, гэтая пагроза ішла ад Сяргея Чалага.

— Я падумаў, што мяне зараз могуць збіць, а маю жонку згвалціць, — заявіў у судзе Аляксандр Рублёў. Ён патэлефанаваў сябрам, якія пайшлі наперад. Калі тыя падышлі, пачалася бойка: менавіта Рублёў ударыў Чалага ў твар так, што той упаў, а потым працягваў збіваць яго. У эканамічнага аналітыка было дыягнаставанае страсенне мозгу, пералом носа, удары рук і ног.

Суд працягнецца апытаннем другога абвінавачанага. Потым будуць апытаныя пацярпелыя.

Сяргея Чалага збілі ўначы 19 траўня ў дворыку на вуліцы Леніна ў цэнтры Мінска. Ад атрыманых траўмаў яму спатрэбілася шпіталізацыя. Міліцыя затрымала чатырох чалавек і паведаміла, што бойка адбылася ў выніку сваркі дзвюх нецвярозых кампаніяў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі