У Мінску падчас руху загарэлася маршрутка з пасажырамі

 У Мінску падчас руху загарэлася маршрутка з пасажырамі

Маршрутка Mercedes загарэлася зранку 18 красавіка на вуліцы Сурганава ў Мінску, паведамляе tut.by

У аўтамабілі было 15 пасажыраў, але ўсе яны паспелі выйсці з салона. Агонь патушылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко распавёў, што сігнал пра ўзгаранне маршруткі ратавальнікі атрымалі ў 8.23. Падчас руху па вуліцы Сурганава ў аўто загарэўся маторны адсек. 

У выніку пажару ў раёне вуліцаў Сурганава-Акадэмічная ўтварыўся затор.

 У Мінску падчас руху загарэлася маршрутка з пасажырамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі