У Мінску падчас урагану загінула дзяўчына

Наступствы непагадзі

Наступствы непагадзі

У выніку моцнай непагадзі, якая абрынулася на Мінск у суботу вечарам, загінула 26-гадовая дзяўчына. Яе прыдушыла паваленым дрэвам на Цнянскім водасховішчы.

Па дадзеных Следчага камітэта, дзве сяброўкі адпачывалі каля вадасховішча, калі пачаўся моцны вецер і дождж. Яны спрабавалі схавацца, калі на іх звалілася дрэва, смяротна траўмаваўшы адну з дзяўчын і сур'ёзна параніўшы другую. Пацярпелая была тэрмінова шпіталізаваная.

Яшчэ некалькі інцыдэнтаў адбыліся ў Мінску і ваколіцах. У Ждановічах дрэва ўпала на дзіця, у цэнтры горада мужчына і падлетак атрымалі траўмы ад разбітага ветрам шкла, а яшчэ адзін мінчанін пацярпеў ад падзення цаглянай сцяны. Усяго бура пакалечыла пяцярых чалавек, усім ім спатрэбілася медычная дапамога.

Яшчэ адзін чалавек ад падзення дрэва загінуў на кемпінгу ў Вілейскім раёне. Ва Уздзе Мінскай вобласці вецер паваліў надзіманы атракцыён. У выніку траўмы атрымалі два дзіцяці, яны былі шпіталізаваныя.

Непагадзь, якая абрынулася на краіну пасля рэкорднай спёкі, найбольш моцна закранула Мінскую і Гродзенскую вобласці. Міністэрства энергетыкі паведаміла, што ў выніку стыхіі прабелмы з электрычнасцю былі зафіксаваны ў 900 населеных пунктах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі