У Мінску памёр высокапастаўлены афіцэр міліцыі, які займаўся ідэалогіяй

Аляксей Бярозавік (у цэнтры), 2023 год

Аляксей Бярозавік (у цэнтры), 2023 год / minobl.mvd.gov.by

У Мінску ў 51 год памёр высокапастаўлены афіцэр міліцыі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта падпалкоўнік Аляксей Бярозавік, які быў памочнікам намесніка начальніка Мінскага абласнога УУС па арганізацыйна-штатнай рабоце. Пра прычыну смерці інфармацыі пакуль няма.

Вядома, што Бярозавік шмат гадоў прапрацаваў у аддзеле ідэалагічнай працы і кадраў.

Сёлета ў Оршы на працоўным месцы памёр 48-гадовы начальнік мясцовай міліцыі палкоўнік Сяргей Барвянкоў. Пасля гэтага сілавікі затрымлівалі тых, хто "няправільна" каментаваў навіну пра яго смерць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі