У Мінску парачку забралі за сэкс на вуліцы, а яны заняліся сэксам і ў міліцыі
Пра кур'ёзны выпадак паведамляецца ў афіцыйным твітар-акаўнце мінскай міліцыі. На лавачцы на сталічнай вуліцы Сердзіча 24-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына заняліся сэксам. Іх заўважыў участковы і даставіў у апорны пункт для разбіральніцтва. Аднак затрыманыя і там працягнулі свой пікантны занятак.
На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства.
No comments... Rabbits in the PD pic.twitter.com/tLJefdrpIg
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) August 24, 2017