У Мінску пазапланава прызямляўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Расіі ў Іспанію
15 лютага ў 11:43 у Нацыянальным аэрапорце Мінск пазапланава прызямляўся пасажырскі самалёт Airbus-A320 авіякампаніі S7 Airlines, які ляцеў з Расіі (з Масквы) у Іспанію (у Алікантэ). Прычынай стала дрэннае самаадчуванне аднаго з пасажыраў рэйса. Як паведамляе прэс-служба минскага аэрапорта, яму аказалі "своечасовую медыцынскую дапамогу".
У 12:55 самалёт працягнуў свой шлях у Іспанію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.