У Мінску перасталі працаваць атракцыёны

У Мінску перасталі працаваць атракцыёны

Рашэнне Мінгарвыканкама аб падрыхтоўцы атракцыёнаў да зімы было прынята 6 кастрычніка, на гэтым тыдні працы завяршыліся. Дэмантавалі абсталяванне, знялі або накрылі месцы для сядзення. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне атракцыёнаў падчас дажджу, пры нізкай тэмпературы і моцным ветры забараняецца.

Наступны сезон стартуе ў сакавіку-красавіку, спецыяльная камісія агледзіць металаканструкцыі, правядзе дынамічныя і статычныя выпрабаванні, электрафізічныя вымярэнні. Непрыдатныя да эксплуатацыі канструкцыі будуць дэмантаваныя, абяцае БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі