У Мінску прадпрымальніка асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Аляксандр Іокша
У Мінску індывідуальнага прадпрымальніка асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту (у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве") ў 2020 годзе. 38-гадоваму Аляксандру Іокшы прысудзілі два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Як піша spring96.org, яго справу разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы (суддзя — Вольга Емельянчанка). Абвінавачванне сцвярджала, што мужчына "публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі, ажыццяўляў блакаванне руху транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту і нанясення яму матэрыяльнага ўрону на суму 33 771 рубель 63 капейкі".
Аляксандр Іокша — бацька дваіх непаўнагадовых дзяцей, займаецца рамонтнымі і будаўнічымі працамі. Да суда ён знаходзіўся пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.