У Мінску прайшоў паказальны суд над педагогам за ўдзел у акцыях пратэсту
"У групе з іншымі грамадзянамі... знаходзілася на праезнай частцы"
У Мінску прайшоў паказальны суд над педагогам за ўдзел у масавых вулічных акцыях пратэсту ("несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах"). Жанчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі".
Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінска, выязное судовае пасяджэнне прайшло ў "тэрытарыяльным упраўленні па адукацыі". Такую ініцыятыву выказала пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы.
Сцвярджаецца, што педагог удзельнічала ў пратэстах у жніўні-верасні 2020 года. Яна "у групе з іншымі грамадзянамі... знаходзілася на праезнай частцы і паблізу цэнтральных вуліц сталіцы, чым блакавала і заступала шлях транспартным сродкам".
Пракуратура падкрэслівае, што сваімі "проціпраўным паводзінамі" жанчына "падала маладым людзям негатыўны прыклад". Дзе яна працавала, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.