У Мінску развіталіся з футбольным трэнерам Уладзімірам Жураўлём (фота)

У Мінску развіталіся з футбольным трэнерам Уладзімірам Жураўлём (фота)

У аўторак у Мінску развіталіся з вядомым беларускім футбалістам і трэнерам Уладзімірам Жураўлём, які памёр 18 лістапада на 48-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. Цырымонія прайшла ў канцэртнай зале "Мінск". Развітацца з трэнерам прыйшлі спартсмены, футбольныя спецыялісты, прадстаўнікі федэрацыі, балельшчыкі. Пахавалі Жураўля на Паўночных могілках.

Як футбаліст, Уладзімір Журавель больш за ўсё выступаў за мінскае "Дынама", у якім і пачынаў сваю клубную кар'еру. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2005-м, працаваў з жодзінскім "Тарпеда", салігорскім "Шахцёрам", з мінскім "Дынама", з камандай "Дачыя" ў Малдове (у 2015 годзе). У апошнія гады былі "Гомель", які ён вярнуў у вышэйшую лігу, і брэсцкае "Дынама", з якім выйграў Кубак Беларусі (у 2017-м). У гэтым годзе Уладзімір Журавель працаваў з карагандзінскім "Шахцёрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі