У Мінску прайшлі перамовы віцэ-прэм'ераў Беларусі і Польшчы

Сёння ў Мінску прайшлі перамовы паміж віцэ-прэм'ерамі Беларусі і Польшчы Андрэем Кабяковым і Вальдэмарам Паўлякам.
Як заявілі па выніках сустрэчы намеснікі кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, Беларусь і Польшча выступаюць за рэалізацыю праекта "Ямал — Еўропа — 2".

Паводле меркавання польскага віцэ-прэм'ера, будаўніцтва другой ніткі газаправода мае добрыя шанцы, і гэты варыянт транспарціроўкі энерганосьбіта, перакананы ён, з'яўляецца найбольш эканамічным.

Абмеркаваны таксама шэраг магчымых сумесных праектаў у сферы энергетыкі. Як зазначыў Паўляк, "польскія прадпрымальнікі маюць намер удзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, якія ідуць цяпер у Беларусі", агенцтва па замежных інвестыцыях Польшчы можа аказаць спрыянне Беларусі ў правядзенні прыватызацыі.

Паводле слоў Кабякова, польскія бізнесмены маглі б больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў у малых гарадах Беларусі і ў свабодных турыстычных зонах, якія ствараюцца.

Па выніках сустрэчы былі падпісаныя 5 дакументаў, якія тычацца развіцця двухбаковых адносінаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі