У Мінску прайшлі суды над затрыманымі каля расійскага пасольства
Грамадскія актывісты з Гомеля Дзмітрый Карашкоў і Станіслаў Була ўчора стаялі там з плакатамі.
На іх было напісана "Пуцін — вораг Украіны і Расіі" і "Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!".
Актывістаў затрымалі. Суд Цэнтральнага раёна пакараў іх за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання". Станіслаў Була атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, Дзмітрый Карашкоў — 15, паколькі прыцягнуты да адказнасці паўторна на працягу года, паведамляе БелаПАН.
Фота — Fotolia