У Мінску прайшоў антыядзерны форум

У Мінску ў офісе Партыі БНФ адбыўся антыядзерны форум. На ім прысутнічалі навукоўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Беларусі і Расіі, а таксама палітыкі.
Асноўнай тэмай сустрэчы было будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Большасць прысутных выступіла супраць АЭС у нашай краіне, але былі і прыхільнікі.

У прыватнасці, за будаўніцтва АЭС у Беларусі з пэўнымі агаворкамі выступілі акадэмікі Юры Хадыка і Аляксандр Вайтовіч, які раней узначальваў Акадэмію навук.

Адзін з удзельнікаў форума, кіраўнік антыядзернай групы з Горак, Эдуард Брокараў станоўча ацаніў вынікі форума.

“Мы атрымалі магчымасць рабіць нейкія сумесныя кампаніі, каардынаваць свае дзеянні і дапамагаць адно аднаму і метадычна, і на словах, і дзяліцца поспехамі і досведам. А гэта вельмі важна ў такой сітуацыі”.


Прадстаўнік маскоўскай арганізацыі “Экозащита” Андрэй Ажароўскі прэзентаваў метадычныя матэрыялы “Чарнобыльскія ўрокі. Метадычны дапаможнік для настаўнікаў для правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных ахвярам Чарнобылю”. Па словах Эдуарда Брокарава, гэтыя матэрыялы будуць распаўсюджвацца па школах у Горках. Каля гэтага горада знаходзіцца адна з меркаваных пляцовак будучай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі