У апошні дзень вясны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Дажджы штодня

Дажджы штодня / pixabay.com

У апошні дзень вясны, 31 траўня, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — 12-14 цяпла), удзень — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +22 да +24).

У першы дзень лета, 1 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах — навальніцы. У дзённыя гадзіны будзе да +28 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу, 2 чэрвеня.

У апошні дзень вясны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
vk.com/belgidromet
У апошні дзень вясны амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі