У Мінску пройдзе фэст экскурсаводаў

У Мінску 18-19 красавіка пройдзе фэст экскурсаводаў. Запланаваныя больш за 70 бясплатных экскурсій. Некаторыя з іх здзяйсняюцца на роварах, альбо разлічаныя на людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ёсць дзіцячыя экскурсіі, экскурсія-спектакль, экскурсіі на замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай).

Нагадаем, фэст прымеркаваны да Міжнароднага для помнікаў і мясцінаў. Праз бясплатныя экскурсіі грамадскія актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да гістарычных помнікаў, каля якіх яны жывуць.

Спіс экскурсій можна пабачыць тут.

Фота: fest-guides.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі