У Мінску сабралася Кантактная група па Украіне

У Мінску пачаліся чарговыя перамовы трохбаковай Кантактнай групы па Украіне. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МЗС Беларусі, перамовы адбываюцца ў фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам усіх бакоў.

На перамовы ў Мінск прыбылі Леанід Кучма, які прадстаўляе ў Кантактнай групе афіцыйныя ўкраінскія ўлады, Хайдзі Тальявіні ад АБСЕ і расійскі амбасадар Азамат Кульмухаметаў, а таксама прадстаўнікі сепаратыстаў Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін.

Дарэчы, Пушылін заявіў журналістам, што на перамовы прыбылі таксама чатыры падгрупы, якія будуць працаваць у рамках трохбаковай кантактнай групы. Раней меркавалася, што вынікам сённяшняй сустрэчы стане пачатак працы падгруп па бяспецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках мінскага пагаднення. Каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі