У Мінску судзяць дырэктара "Арт-Сядзібы" Паўла Белавуса. Фота

У Мінску судзяць дырэктара "Арт-Сядзібы" Паўла Белавуса. Фота

27 сакавіка ў Ленінскім судзе Мінска судзяць Паўла Белавуса, дырэктара “Арт-Сядзібы” і стваральніка крамы Symbal.by. Яго затрымалі ў нядзелю на тратуары праспекта Незалежнасці разам з цяжарнай жонкай. Жонку адпусцілі праз 20 хвілін. Белавус правёў ноч за кратамі, кажа, што яго не кармілі. У РУУС яму звязалі рукі будаўнічым жгутом.

Справу разглядае суддзя Астапенка. Паводле пратакола, Белавус "лаяўся матам" і "размахваў рукамі". Ён адказвае суддзі па-беларуску. Павел Белавус заявіў, што калі яго адправяць за краты, будзе скандал, паколькі "хутка канцэрт Navi, які яны арганізуюць".

Дырэктар "Арт-Сядзібы" заявіў, што "мацюкаецца толькі фальклёрнымі словамі". "Трасца табе ў бок", — прывёў ён прыклад у судзе. Супраць яго сведчыць амапавец Непалаў: "На заўвагі не рэагаваў, усміхаўся". Амапавец не можа сказаць, дзе затрымліваў Белавуса. Суддзя: "Вы што, не памятаеце, што ўчора было?".

Быў абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны для таго, каб суддзя праглядзеў відэа з затрыманнем Белавуса.

У Мінску судзяць дырэктара "Арт-Сядзібы" Паўла Белавуса. Фота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі