У Мінску ў ДТЗ трапіў нарад дэпартамента аховы МУС
ДТЗ з удзелам аўтамашыны Партызанскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі адбылося 21 студзеня днём у цэнтры Мінску. ДТЗ адбылося на перакрыжаванні вуліц Захарава і Першамайскай. Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты ехалі на выклік пасля таго, як спрацавала сігналізацыя. Пры праездзе перакрыжавання на забараняльны сігнал светлафора з сірэнай і ўключанымі пробліскавымі маячкамі ў міліцэйскую машыну ўрэзаўся пазадарожнік, за рулём якога знаходзілася жанчына. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.