У Мінску выбіраюць артыстаў, вартых “Еўрабачання”
4 лютага ў Мінску прайшло праслухоўванне артыстаў на “Еўрабачанне-2019”. Усяго было пададзена 113 заявак з 16 краін. Сярод беларускіх артыстаў за паездку ў Тэль-Авіў змагаюцца Зена, Анжаліка Пушнова, Alen Hit, Michael Soul, PROвокация, Aura. Канкурэнцыю ім складуць легіянеры, часам даволі вядомыя — брытанскі дуэт DAZ SAMPSON & NONA, румын Міхай Трэйстарыў, шведскі рокер Себасцьян Роас і іншыя.
Пасля праслухоўвання фокус-група абярэ 10 фіналістаў. Таксама будзе аб’яўленая дата фіналу нацыянальнага адбору.