У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула
![У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tanula-2711-1.jpg.webp?itok=GW1Yl8Tg)
27 лістапада ў 16:32 на нумар "101" затэлефанавалі відавочцы і паведамілі, што ў Сляпянскай воднай сістэме ў раёне праспекта Ракасоўскага, 93 тоне чалавек.
Да месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні МНС, паведамляе прэс-служба ведамства. Яны пабачылі, што за 100 метраў ад берага ў вадзе знаходзіцца жанчына.
У 17:05 супрацоўнікі МНС з дапамогай выратавальнай лодкі "Карсар" выратавалі жанчыну і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі.
Паведамляецца, што жанчына была нецвярозай.
![У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула](/sites/default/files/paragraphs/image/tanula-2711-2.jpg)
У Мінску танула жанчына / minsk.mchs.gov.by