У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў
![Ведзьма вярнула сумку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/l01.jpg.webp?itok=rsZf85dQ)
Ведзьма вярнула сумку / lves.by
У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, і яна ўпала ў рэчку Ведзьма. У той момант ёй стала дрэнна. У выніку на месца выклікалі не толькі "хуткую", але і ратавальнікаў. Пакуль медыкі аказвалі жанчыне дапамогу, адзін з супрацоўнікаў МНС знайшоў у рэчцы сумку і вярнуў яе гаспадыні.
Раённая газета не ўдакладняе, ці былі ў сумцы каштоўныя рэчы ці грошы.
![У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-13_13-56-05-2.jpg.webp?itok=TKa6vtNr)
![У Ляхавічах жанчына на мосце выпусціла з рук сумку, выклікалі ратавальнікаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-13_13-56-05.jpg.webp?itok=pNwSbwWV)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.