У Мінску з акна кватэры выкінулі пакет з 11 тысячамі рублёў

Пад гэтым акном на снезе знайшлі грошы

Пад гэтым акном на снезе знайшлі грошы / t.me/police_minsk/

У Мінску з акна кватэры шматкватэрнага жылога дома па праспекце Ракасоўскага выкінулі пакет з больш за 11 тысячамі рублёў, а таксама асабістыя рэчы. Мясцовая жыхарка гэта ўбачыла і выклікала міліцыю. Міліцыянеры высветлілі, што акно, з якога выкінулі грошы, знаходзіцца на пятым паверсе. 83-гадовая гаспадыня дзверы не адчыніла. Трапіць у кватэру міліцыі ўдалося толькі з яе сваячкай.

Жанчына прызналася, што гэта яна выкідвала рэчы ў акно, але патлумачыць свой учынак не змагла. Было вырашана, што яна мае патрэбу ў меддапамозе, таму яе завезлі ў бальніцу. Знойдзеныя на снезе грошы перадалі сваячцы пенсіянеркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі