У Мінску за суткі выпала 87% месячнай нормы ападкаў

У Мінску за суткі выпала 87% месячнай нормы ападкаў

У Мінску за мінулыя суткі выпала 77 мм ападкаў, што складае 87% месячнай нормы. Такіуя лічбы ў каментары агенцтву БЕЛТА назвала намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Дождж у Мінску 25 ліпеня пачаўся каля 18-й і працягваўся амаль усю ноч. "Дождж у сталіцы быў найбольш інтэнсіўным. За кошт таго, што горад цяплейшы за навакольнаую мясцовасць, тут развівалася найбольш актыўная навальнічная дзейнасць з выхадам паветраных мас трапічнага паходжання. Адзначалася бурнае развіццё кучава-дажджавой воблачнасці", — патлумачыла супрацоўніца Белгідрамета.

Як паведамляла Еўрарадыё, залева ў сталіцы падтапіла 14 участкаў дарог. Быў прыпынены альбо абмежаваны рух 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў. Прычым у некаторых выпадках затрымка ў руху складала да трох гадзін.

Моцныя дажджы прайшлі таксама ў іншых рэгіёнах краіны. У Ганцавічах за мінулыя суткі выпала 53 мм ападкаў (58% месячнай нормы), у Баранавічах — 48 мм ападкаў (51%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі