У Мінску забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча

Забароненая выстава Уладзіміра Кандрусевіча

Забароненая выстава Уладзіміра Кандрусевіча / facebook.com/vladimir.kandrusevich

У Мінску ў апошні момант забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сам творца.

Выстава мелася прайсці ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Адкрыццё было прызначанае на 16 студзеня. На ёй мастак планаваў паказаць творы апошніх гадоў.

Кандрусевіч падкрэслівае, што перад гэтым выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення.

Забаранілі яе падчас мантажу. Прычыны забароны не вядомыя.

Уладзімір Кандрусевіч — беларускі жывапісец, манументаліст. Сярод іншага ён вядомы роспісамі касцёлаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі