У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Беларускі мартыралог"
Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы
У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Беларускі мартыралог". Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства Ксішы Анёлавай будзе працаваць да 26 лістапада ў Доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў (Вільня, вуліца Піліес 40), паведамляюць праваабаронцы.
"Калі я гляджу на гэтыя партрэты — мне балюча, — кажа прысутная на адкрыцці выставы Святлана Ціханоўская. — Шмат з гэтых людзей я ведаю асабіста. Я не магу ўявіць, як ім складана цяпер і фізічна, і псіхалагічна. Але я таксама ведаю, што яны там — разлічваюць на нас з вамі. Тэма палітвязняў павінна гучаць кожны дзень — на міжнародных форумах, высокіх сустрэчах і ў публікацыях СМІ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.