У Мінску затрымалі Марыну Мацулевіч з "Маці 328"
Раніцай 23 траўня ў Мінску затрымалі Марыну Мацулевіч з "Маці 328". Яна паспела паведаміць на сваёй старонцы ў Facebook, што ў кватэру спрабавалі патрапіць міліцыянеры, яны пагражалі выклікам ратавальнікаў і ўзломам дзвярэй. У выніку дзверы жанчына адчыніла. Высветлілася, што яе падазраюць у абразе службовай асобы. Была забраная камп'ютарная тэхніка. "Вязуць у Цэнтральны СК", — напісала Мацулевіч.
Марына Мацулевіч — маці хлопца, асуджанага за наркотыкі. Яна ўдзельнічае ў руху "Маці 328".