У Мінску затрыманы адзін з арганізатараў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў

Сёння ўвечары ў Мінску быў затрыманы Аляксандр Таўстыка, адзін з заяўнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Пра гэта паведаміў яго калега Аляксандр Макаеў.
Паводле яго слоў, Таўстыку затрымалі ў раёне гандлёвага цэнтра "Падземны горад", дзе той распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя правядзенню 10 снежня акцыі пратэсту прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Спачатку прадпрымальніка затрымала ахова гандлёвага цэнтра, потым яны выклікалі міліцыю. Яго даставілі ва УУС Заводскага раёна, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі