У Мінску затрыманы амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр

У сталіцы Беларусі затрыманы грамадзянін ЗША, адвакат Эмануіл Зэльцэр. Пра гэта паведамляе сайт afn.by. Затрыманне было праведзена 12 сакавіка, аднак пра гэта стала вядома толькі сёння. Звестак пра якія-небудзь абвінавачванні, вылучаныя юрысту, пакуль няма. Вядома, што ў Беларусі ён прадстаўляе інтарэсы аднаго са сваіх кліентаў.

Зэльцэр, які эміграваў з СССР у сярэдзіне 1970-х, вядомы ў ЗША, у прыватнасці, як эксперт па барацьбе з фінансавымі злачынствамі на тэрыторыі былога СССР.

Яго прозвішча згадвалася ў справе аб мяркуемых адмыванні грошай праз Bank of News York. Таксама некаторы час Зэльцэр прадстаўляў інтарэсы Паўла Барадзіна, цяперашняга выканаўчага сакратара Саюза Беларусі і Расіі.

Фота - Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі