У Мінску жанчына з псіхічнымі праблемамі спаліла сябе ў сваёй кватэры

У Мінску жанчына з псіхічнымі праблемамі спаліла сябе ў сваёй кватэры

Мінская пенсіянерка здзейсніла самазабойства шляхам самаспалення. Трагічны выпадак адбыўся ўвечары 9 студзеня ў шматкватэрным доме па Старавіленскім тракце, 28. 59-гадовая жанчына ў суботу ўдзень развіталася з суседзямі, а ўвечары яны заўважылі, што з яе кватэры ідзе дым. Суседзі выклікалі пажарных.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў кватэры абгарэлы труп гаспадыні. На стале ў жылым пакоі стаяла запаленая свечка і бутэлька растваральніка. Як мяркуюць спецыялісты МНС, жанчына абліла сябе растваральнікам, а затым падпаліла на сабе вопратку. Гэта і стала прычынай смерці.

Жанчына жыла ў кватэры адна, яна стаяла на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі