У Мінску жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў стыхійнага шэсця
Увечары 8 верасня ў Мінску жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў стыхійнага шэсця. Сотні людзей выйшлі да Камароўкі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і рэпрэсаваных. Каля дзясятка чалавек сілавікі затрымалі яшчэ на месцы збору. Пасля калона пратэстоўцаў з Камароўкі дайшла да вуліцы Машэрава, дзе іх чакалі аўтазакі, АМАПаўцы і невядомыя ў масках. Адбылося жорсткае затрыманне часткі ўдзельнікаў шэсця.
nn.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.