У Мінску зноў хочуць абнавіць прыпынкі грамадскага транспарту

"Разумны" прыпынак у Мінску / БЕЛТА
"Разумны" прыпынак у Мінску / БЕЛТА

У Мінску хочуць абнавіць больш за дзве тысячы прыпынкаў грамадскага транспарту. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч заявіў, што навесы на гарадскіх прыпынках ўжо маюць патрэбу ў абнаўленні:

"Усталяваць новыя хочам не толькі ў цэнтры, але і па ўсім горадзе. Зараз вядзем перамовы з патэнцыйным інвестарам, каб вызначыць умовы рэалізацыі праекта. У планах гарадскіх уладаў абнавіць 2200 прыпынкаў грамадскага транспарту. Будзе аб'яўлены конкурс на атрыманне інвестарамі правы для рэалізацыі гэтага праекта", — паведамляе афіцыйны телеграм-канала Мінгарвыканкама.

У 2012 годзе, напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, у Мінску ў чацвёрты раз за 10 гадоў вырашылі абнавіць прыпынкі. Тады адзін новы навес каштаваў каля пяці тысяч долараў.

Ужо распрацавана чатыры праекты. Сярод іх ёсць і "разумныя" прыпынкі, і звычайныя навесы. Побач з імі плануюць ўсталёўваць інфакіёскі, білетаматы і экраны з карыснай інфармацыяй.

У 2019 года ў Мінску на Нямізе ўсталявалі пробную версію "разумнага" прыпынку. Кампанія-вытворца ўклала ў яе больш за 100 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі