У М'янме з палону вызвалілі беларуску

Вайскоўцы М'янмы, ілюстрацыйнае фота

Вайскоўцы М'янмы, ілюстрацыйнае фота / AFP/Getty images

У М'янме з палону вызвалілі грамадзянку Беларусі, перадае БЕЛТА са спасылкай на МЗС.

Аперацыя па эвакуацыі беларускі доўжылася некалькі месяцаў. Жанчыну ўтрымлівалі на закрытай тэрыторыі пад аховай узброеных людзей. Ёй удалося вярнуцца на радзіму на мінулым тыдні, кажа амбасадар Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў.

Вызваленнем беларускі займаліся МЗС і МУС Беларусі, а таксама Мінабароны М'янмы. "Паспяховае развязанне сітуацыі было б немагчымым без актыўных дзеянняў нашых ганаровых консульстваў у Бангкоку і Янгоне, кансультацый з нашымі казахстанскімі і расійскімі калегамі", — дадае дыпламат.

Баравікоў заклікаў беларусаў зважаць на тое, што сітуацыя ў М'янме застаецца даволі складанай: "Не прымайце паспешлівых рашэнняў і не ганіцеся за доўгім рублём. Старанна вывучайце прапановы аб працаўладкаванні, якія паступаюць з рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі, каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі