У нашай галактыцы прачнулася гіганцкая чорная дзіра
Яна прачнулася пасля 26 год маўчання. Вучоныя называюць яе монстрам праз тое, што яна паглынае зорку, што знаходзіцца побач.
Спадарожнік Integral цягам апошняга тыдня пастаўляў дадзеныя аб моцнай успышцы выпраменьвання ў сузор’і Лебедзі. Чорная дзіра ў падвойны сістэме V404 пачала паводзіць сябе зусім непрадказальна, рэзка павялічваючы і памяншаючы сваю зорную велічыню за лічаныя гадзіны або нават хвіліны, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва.
Сістэма V404 Лебедзі складаецца з чорнай дзіры і зорак, якія абгінаюць адна адну па арбіце. Яна размешчана ў нашай галактыцы Млечны шлях на адлегласці 8000 светлавых гадоў ад Зямлі.
Апошні раз чорная дзіра ў гэтай сістэме ўспыхвала ў 1989 годзе. Гэта падзея тады аказалася пераломным момантам у вывучэнні чорных дзіраў. Затым аб’ект больш двух дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў спакойным стане, дзякуючы чаму астрафізікам атрымалася разглядзець яго зорку-кампаньёна, што паступова паглынаецца чорнай дзірой.
Фота: esa.int