У наступным годзе ўсе мінскія школы злучаць камп’ютарнай сеткай

Састарэлую камп’ютарную тэхніку ва ўсіх сталічных школах заменяць на новую да канца наступнага года. Гэта прадугледжана Комплекснай праграмай інфарматызацыі сістэмы навучання на 2007-2010 гады. Праграма прадугледжвае таксама і распрацоўку айчынных электронных адукацыйных праграм. Цяпер школьнікі выкарыстоўваюць на ўроках больш за 200 камп’ютарных праграм, але аўтары большасці з іх — расійскія педагогі і навукоўцы.

Плануецца стварыць больш за 600 нацыянальных рэсурсаў, метадычных сайтаў па прадметах, праграм “Электронны падручнік”. Акрамя таго, падчас комплекснай праграмы інфарматызацыі ў школах даб'юцца неабходнага стандарту: 30 вучняў на адзін камп’ютар. Усе школы падлучаць да адзінай камп’ютарнай сеткі.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі