У небе над Браславам бачылі метэор

У небе над Браславам бачылі метэор

У небе над Браславам бачылі метэор. Як піша braslav-star.by, незвычайную ўспышку святла зафіксавалі ўначы 25 кастрычніка, прыкладна ў 3:12 на поўдзень ад горада. Аскепак атмасфернага цела праляцеў над возерам Дрывяты і пры гэтым інтэнсіўна свяціўся.

Інфармацыю пацвярджаюць у раённым упраўленні МНС. Там мяркуюць, што гэта быў менавіта метэор. Момант яго падзення зафіксавала камера відэаназірання, усталяваная на гарадской набярэжнай.

Невядома, ці даляцеў метэор да зямлі: цалкам верагодна, што ён цалкам згарэў у атмасферы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі