У Нобелеўскай лекцыі Алексіевіч раскажа пра Плошчу-2010

У Нобелеўскай лекцыі Алексіевіч раскажа пра Плошчу-2010

Святлана Алексіевіч раскрыла некаторыя падрабязнасці сваёй Нобелеўскай лекцыі. У гутарцы з Радыё "Свабода" пісьменніца паведаміла, што будзе гаварыць пра сучасную Беларусь.

"Буду казаць, як дзеці выйшлі на плошчу (хоць там былі і старэйшыя людзі) і як яны спрабавалі супраціўляцца. Але, відаць, прамежкавы час — ён доўгі. Не трэба думаць, што свабода можа прыйсці проста так, як мы наіўна ўяўлялі сабе ў 1990-я гады. Напэўна, патрэбны працяглы час", — кажа пісьменніца.

Нагадаем, што пасля жорсткага разгону Плошчы-2010 Алексіевіч выступіла з адкрытым лістом на імя Аляксандра Лукашэнкі. Яна заклікала кіраўніка Беларусі праявіць літасць і спыніць рэпрэсіі. Аднак ніякага адказу на ліст не атрымала.

Акрамя таго, у сваёй Нобелеўскай лекцыі беларуская пісьменніца будзе гаварыць пра тэму, якой займалася амаль 40 гадоў, — пра гісторыю "чырвонага чалавека", выхаванага ў СССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі