У чацвер у Беларусі халодна, хмарна, без ападкаў

У чацвер у Беларусі халодна, хмарна, без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 13 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў.

Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, 4-9 метраў за секунду. Уначы на большай частцы тэрыторыі будуць замаразкі да нуля — мінус 4 градусаў.

Агулам начная тэмпература паветра складзе 1-3 градусы вышэй за нуль, а ўдзень слупкі тэрмометраў пакажуць ад 4 да 9 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі