У нядзелю — 12-гадзінны анлайн-канцэрт у падтрымку медыкаў!

Падтрымай беларускіх медыкаў тут і цяпер!
Падтрымай беларускіх медыкаў тут і цяпер!

10 траўня з 12:00 у мінскім клубе "Luck you" праходзіць 12-гадзінны анлайн-марафон "BELARUS LIVE AID: COVID-19". Мэта канцэрта — сабраць сродкі для медыкаў, якія супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі.

На сцэне з'явяцца 11 артыстаў і гуртоў: TORNADO, “Петля Пристрастия”, “СТОКС”, THE ROAD DOGS, Памідораў і "П'яныя Госцм”, 2morrow2late, Artefact Band, The Silicon, PANSKA MOC, Пётр Клюеў, Алег Хаменка і іншыя.

Марафон не зусім звычайны. Акрамя рок-канцэрта з жывым выкананнем і драйвам гледачы могуць задаць пытанні галоўурачам бальніц і пагутарыць з папулярнымі музыкамі ў рэжыме анлайн.

Арганізатары івэнту: брэнд "Polugar", у сетку якога ўваходзіць клуб "Luck you", а таксама MediaCube і Еўрарадыё. Жывы эфір даступны на сайце www.euroradio.fm, на Youtube-канале "Euroradio Live" і ў сацсетках Еўрарадыё (Facebook, "ВКонтакте", "Одноклассники", Twitter). Зрабіць ахвяраванне на карысць дактароў можна будзе праз сайт кампаніі  #BYCOVID19 —  www.bycovid19.com.

Вядуць 12-гадзінны анлайн-марафон рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і музыка Аляксандр Памідораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі