У нядзелю будуць начныя замаразкі і слабы туман

У нядзелю будуць начныя замаразкі і слабы туман

У бліжэйшыя суткі, 16 кастрычніка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, умеркаваны, па захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў цяпла, удзень — ад 3 да 8 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі