У нядзелю пройдуць дажджы, будзе моцны вецер

У нядзелю пройдуць дажджы, будзе моцны вецер

У бліжэйшыя суткі, 20 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на значнай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ва ўсходніх раёнах на асобных частках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёвы, парывісты, уначы і раніцай у многіх раёнах да моцнага, парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5, па захадзе ўначы — 6-8 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 2-7 градусаў цяпла, па захадзе — 8-10 за знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі