У Оршы былога міліцыянера арыштавалі чатыры разы запар

Сяргей Вальковіч

Сяргей Вальковіч / t.me/viasnanazirae/

У Оршы былога міліцыянера Сяргея Вальковіча арыштавалі чатыры разы запар, паведамляюць праваабаронцы. На яго склалі адразу 5 адміністрацыйных пратаколаў за падпіскі на "экстрэмісцкія" тг-каналы. Адбылося гэта 3 кастрычніка, калі Вальковіч быў на працы ў краме, якую ахоўвае.

Першы суд прайшоў 4 кастрычніка. Тады бацьку непаўнагадовага дзіцяці асудзілі на 7 сутак арышту. Ужо праз два дні яго зноў арыштавалі, на гэты раз на 10 сутак. У трэці раз Сяргею Вальковічу прызначылі 5 сутак арышту. Чацверты суд адбыўся 12 кастрычніка. Суддзя Святлана Кузьмічонак арыштавала ахоўніка яшчэ на 15 сутак. Агульны тэрмін арышту склаў 37 сутак.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі і супраць тых сілавікоў, якія перайшлі на бок народа ў 2020-м, і супраць тых, якія звольніліся і не рабілі ніякіх заяў. Многія з іх былі вымушаныя з'ехаць за мяжу, іншыя застаюцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі